Ліянэль Мэсі пабіў рэкорд Герда Мюлера
- 23.12.2017, 20:43
Нападнік «Барсэлоны» абнавіў еўрапейскі рэкорд у колькасці галоў за адзін клуб.
Забіўшы ў пераможнай (3:0) сустрэчы з "Рэалам", Ліянэль Мэсі зарэгістраваў 526-ы гол у форме каталонскага клуба.
Ранейшае дасягненне - 525 галоў, належала легендарнаму Герду Мюлеру, які бараніў колеры "Баерна", паведамляе «Прессбол».