Выйшла кніга пра «Гомельскія Курапаты» і cвятароў-патрыётаў
- 24.12.2017, 12:52
Андрэй Ананьеў з Гомеля распавёў пра сваіх гераічных землякоў.
Гомельскі краязнаўца, праваслаўны вернік Андрэй Ананьеў напісаў аповесць пра месца, якое называюць «Гомельскімі Курапатамі».
Гэта вялікі абшар лесу за Навабеліцкім раёнам абласнога цэнтра, дзе знаходзяцца месцы масавых расстрэлаў і пахаванняў рэпрэсаваных у гады савецкага тэрору, паведамляе katolik.life.
Гэта месца, дзе вяліся масавыя расстрэлы прадстаўнікоў інтэлігенцыі, сялянства, духавенства - як праваслаўнага, так і каталіцкага.
Цяпер на гэта месцы збіраюцца будаваць новы мікрараён.
На афіцыйным узроўні месца масавых пахаванняў рэпрэсаваных не было даследаванае.
Героі кнігі, напісанай на беларускай мове, - стараста, настаўнік, праваслаўны святар, каталіцкі святар, вайскоўцы, а таксама - сучасная дзяўчына і ейная маці, жыхары новага мікрараёна, пабудаванага на месцы пахаванняў.