На канцэрт Народнага хору ў Горадні ніхто не прыйшоў, але артысты выканалі ўсе песні
- 25.12.2017, 16:51
Пасля выступу артысты нават пакланіліся.
На запланаваны на суботу ў цэнтры горада пераднавагодні канцэрт Народнага хору Гарадзенскага музычнага каледжа ніхто не прыйшоў. Артысты моклі пад дажджом і мокрым снегам на плошчы Леніна, але працягнулі выступленне, піша hrodna.life.
Гарадзенскія калектывы традыцыйна выступаюць на галоўных гарадскіх плошчах напярэдадні Калядаў і Новага года, але нават у добрае надвор'е такія мерапрыемствы не заўсёды карыстаюцца попытам.
Падчас суботняга выступу, нягледзечы на адсутнасць слухачоў, артысты выканалі канцэртную праграму да канца.