BE RU EN

Ідзём на рэкорд: Менск затрымаўся ў 10-бальных заторах на пару гадзін

  • 27.12.2017, 21:35

Рух быў складаны ў цэнтры сталіцы, а таксама на МКАД у раёне мікрараёна Сухарава і Чыжоўкі.

Паводле звестак сэрвісу Яндекс.Пробки Менск затрымаўся ў 10-бальных заторах. Асабліва былі перашкоды руху ў цэнтры сталіцы. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны туман, паведамляе tut.by.

Рух быў складаны ў цэнтры сталіцы, а таксама на МКАД у раёне мікрараёна Сухарава і Чыжоўкі. Паводле звестак сэрвісу, у Менску адбылося не менш за дзясятак аварый. Раней сэрвіс фіксаваў 9-бальныя заторы.

Прычын затораў на дарогах некалькі: дробныя аварыі, моцны туман, закупкі (таму абцяжараны рух на асноўных магістралях) перад Новым годам і павелічэнне транспарту перад навагоднімі вакацыямі ў расейцаў.

Апошнія навіны