Даля Грыбаўскайтэ падзялілася сваімі святочнымі рэцэптамі
- 28.12.2017, 17:28
Прэзідэнт Літвы наведала тэлеперадачу Beatos virtuvė і распавяла, чым у святы здзіўляе гасцей.
«Ёсць некалькі традыцыйных рэцэптаў, якімі я здзіўляю сяброў, знаёмых. У першую чаргу, гэта марынаваныя баравікі, гэта абавязкова - і прозвішча падобнае, гэта фірмовая страва нашай сям'і. Таксама гатую селядца пад футрам, некалькі разоў гатавала барановую нагу па рэцэпту Олівера, добра атрымалася. Але паколькі нага вялікая, тры дні есці давялося, таму наважыла больш не гатаваць, але спрабавала», - сказала Даля Грыбаўскайтэ, піша Delfi.
На пытанне вядоўцы Беаты Нікалсан, што гатуюць для гасцей прэзідэнцкага палаца, якія прыбываюць з афіцыйнымі візітамі, кіраўніца Літвы сказала, што ў асноўным гэта нацыянальныя прадукты, каб стравы дэманстравалі традыцыі краіны.
Аднак, са слоў Далі Грыбаўскайтэ, самае галоўнае - надаць гасцям увагу: «Да прыкладу, падчас старшынства ў ЕЗ да нас прыязджалі кіраўнікі ўсіх краін ЕЗ і я ўжо ведала, хто з іх чаму аддае перавагу, хто не есць дэсэрты, каму замест садавіны лепш падаць сыр. Важная шчырая ўвага, (...) паказаць, што кожны важны».
Прэзідэнт распавяла таксама, што знаходзіць час і для свайго хобі - каля дома ў яе ёсць агарод: «Ведаеце, нямала ўдаецца вырасціць, ёсць і буякі, і клубніцы. У Рыме я набыла чатыры вазоны з трускалкай - думала, яна ў мяне ў Літве замерзне...Не замерзла. Расце сабе і плоданасіць з чэрвеня да замаразкаў, ягады вельмі салодкія».