Новы 2018-ы год пачнецца з супермесяца
- 28.12.2017, 21:35
У першым месяцы года будзе адразу дзве поўні - 1 і 31 студзеня.
Першая студзеньская поўня, або Месяц Ваўка, дасягне максімуму 1 студзеня а 21:24, таму новы год пачнецца з цалкам поўнага месяца, піша newsweek.com.
Акрамя таго, спадарожнік Зямлі будзе знаходзіцца ў перыгеі - найбліжэйшым да Зямлі пункце арбіты, таму месяцовы дыск на начным небе будзе здавацца крыху большым, чым звычайна.
Месяцам Ваўка называлі студзеньскую поўню індзейскія плямёны алганкінаў, якія давалі імёны кожнаму поўнаму месяцу года. У гэты самы халодны час года выццё ваўка ледзяніла душу. Яны лічылі гэты перыяд найлепшым часам для прадказанняў.