BE RU EN

Беларус Андрэй Арлоўскі правядзе бой з галандцам Штэфанам Штруве

  • 29.12.2017, 21:30

Паядынак адбудзецца 3 сакавіка на шоў UFC 222 у Лас-Вегасе.

Былы чэмпіён UFC у цяжкай вазе Андрэй Арлоўскі (26-15, 1 NC) правядзе свой наступны бой супраць 29-гадовага галандца Штэфана Штруве (32-9), паведамляе «Прессбол».

Паядынак адбудзецца 3 сакавіка на шоў UFC 222 у Лас-Вегасе. Варта адзначыць, што беларускі баец яшчэ нядаўна меў серыю з пяці паразаў запар, але ў апошнім баі дабіўся перамогі над бразільцам Альбіні.

Штруве ў сваім апошнім баі пацярпеў паразу ад расейца Аляксандра Волкава, адзначае by.tribuna.com. Усяго на яго рахунку ў UFC 19 баёў - 12 перамог, 7 параз. Сярод перамог галандца - Стыпе Міочыч, Антоніа Нагейра, Антоніа Сілва. У гэтым рэйтынгу цяжкавагавікоў UFC Штэфан знаходзіцца на 10-м радку, Арлоўскі – на 12-м.

Мянушка Штруве - «Хмарачос». Яго рост 212 сантыметраў. Арлоўскі на 20 сантыметраў ніжэйшы за спаборніка.

Апошнія навіны