BE RU EN

Анімацыйны фільм беларускі прызнаны найлепшым на фестывалі ў Рызе

  • 3.12.2017, 20:11

Раней фільм Юліі Рудзіцкай атрымаў галоўны прыз «Best Animated Film» на фестывалі ў Каліфорніі.

Як паведаміла Юлія Рудзіцкая на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», ейны анімацыйны фільм «І месяц спыніўся» (And The Moon Stands Still) атрымаў галоўны прыз «Найлепшы анімацыйны фільм» на міжнародным кінафестывалі 2ANNAS у Рызе, паведамляе «Радыё Свабода».

Анімацыйны фільм «І месяц спыніўся» раней атрымаў галоўны прыз «Best Animated Film» на фестывалі ў Санта Круз у Каліфорніі, галоўны прыз за анімацыю на кінафестывалі «Лістапад», быў прызнаны найлепшым на фестывалі «Анімаёўка-2017» у Магілёве, атрымліваў узнагароды на міжнародных фестывалях у Расеі, Дамінікане, Партугаліі ды іншых краінах.

Юлія Рудзіцкая нарадзілася ў Менску, цяпер жыве ў Нью-Ёрку, працуе рэжысёркай, аніматаркай, ілюстратарам і моўшэн-дызайнеркай у розных праектах для ТВ, брэндаў, сацыяльнай рэкламе, кліпах з фокусам на аўтарскае анімацыйнае кіно. 35-гадовая Юлія Рудзіцкая - лаўрэатка шматлікіх міжнародных кіна- і анімацыйных фестываляў. Яна свабодна гаворыць па-беларуску і далей здымае ў Амерыцы беларускае духам кіно.

- Гэты фільм шмат паказвалі на розных фестывалях у розных краінах, і ў Амерыцы, і ў Еўропе, і ў Азіі. Мне казалі, што ў ім вельмі адчуваюцца моцны ўсходнееўрапейскі ўплыў і матывы. Асабліва гэта бачаць тыя, хто знаёмы з усходнееўрапейскай анімацыяй. У фільме ёсць эпізод пра паводку. Я вельмі шмат ідэй, фактуры ўзяла з таго, што бачыла падчас вялікай паводкі ў Беларусі, і як схаваныя сімвалы і дэталі ўключыла іх у фільм. Гэта духам вельмі беларускі фільм, а не амерыканскі ў класічным разуменні амерыканскай кінематаграфічнай традыцыі.

Для мяне было дзіўна і адначасова прыемна, што ў ЗША фільм успрынялі і зразумелі. І не толькі ў ЗША. Зразумелі яго ў Кітаі і ў Тайландзе, дзе зусім розныя традыцыі і культура. Гэта аўтарскае кіно. Але аўтарская, экспэрыментальная анімацыя і ў ЗША адрозніваецца кардынальна ад мэйнстрыму і камерцыйнай анімацыі, - распавядала Юлія раней у інтэрв'ю.

У 2011 годзе кароткі фільм Юліі «Будзьма беларусамі» ў 2011 годзе стаў сапраўдным гітом у інтэрнэце.

Апошнія навіны