Байдачны: На сёння Журавель - найлепшы трэнер Беларусі
- 3.12.2017, 20:32
Вядомы спецыяліст мяркуе, што настаўнік берасцейскага «Дынама» - найлепшы трэнер краіны.
Беларускі спецыяліст Анатоль Байдачны мяркуе, што Уладзімір Журавель - найлепшы трэнер у краіны на гэты момант, паведамляе sportpanorama.by.
«Я не хачу ацэньваць працу трэнераў-калег. Адзіны, пра каго я хацеў бы сказаць, гэта Уладзімір Журавель, бо ў свой час ён быў у «Дынама» пры мне капітанам каманды, здабываў «золата». У якасці трэнера, дзе б ён у апошні час ні працаваў, робіць гэта прадукцыйна. Пацвярджэнне - Кубак Беларусі, які здабыла пад ягоным кіраўніцтвам берасцейскае «Дынама». Чацвёртае месца ў чэмпіянаце - таксама нядрэнны вынік. Магчыма, гэта стане для ягонай каманды дарогай у еўракубкі. Думаю, што на гэты момант гэта найлепшы трэнер Беларусі.
Ці падтрымліваю я запрашэнне Марэка Зуба? А чаму мне трэба яго падтрымліваць? Я ні да каго не стаўлюся прадузята, а гляджу і ацэньваю ягоныя дзеянні як трэнера каманды. Наколькі яна правільна за ім гуляе. Мне той футбол, які паказвае «Шахцёр» пад кіраўніцтвам гэтага спецыяліста, не падабаецца. Няма ні выніку, ні эфэктыўнасці. Проста абгульваюць каманды, якія загадзя слабейшыя за ідзе параза. Таму салігорцы не заслужылі быць першымі», - сказаў Байдачны.