У Румыніі пачаліся масавыя пратэсты праз судовую рэформу
- 3.12.2017, 21:04
Жыхары многіх гарадоў Румыніі выйшлі на антыўрадавыя пратэсты.
Жыхары многіх гарадоў Румыніі - Бухарэста, Клуж, Дзева, Тыргу-Мурэш ды іншыя - выходзяць у нядзелю ўвечары, 3 снежня, на новыя антыўрадавыя пратэсты.
Маніфестанты патрабуюць адстаўкі кіраўнікоў парламента Кэліна Папеску Тэрычану (старшыня Сэнату) і Лівіў Драгня (кіраўнік Камеры дэпутатаў), а таксама адкліканне з парламента законапраектаў аб унясенні змяненняў у сістэму правасуддзя, паведамляе карэспандэнт "Укринформа".
"У нядзелю, 3 снежня, мы зноў збіраемся на акцыі пратэсту ў цэнтры Бухарэста. Законы аб унясенні змяненняў у сістэму правасуддзя не павінны быць прынятыя. Прэса, грамадзянская супольнасць і прадстаўнікі іншых дэмакратычных дзяржаў выступаюць з аналагічнымі патрабаваннямі, аднак парламентарыі не хочуць прыслухацца да нашай думкі. Мы абавязаныя спыніць прававое беззаконне", - напісалі арганізатары акцый пратэсту на сваіх старонках у сацыяльных сетках.
Раней супраць унясення змен у сістэму правасуддзя выступілі прадстаўнікі ЕЗ, ЗША і грамадзянскай супольнасці Румыніі.
Дзярждэп ЗША распаўсюдзіў, у сувязі з гэтым, адмысловае камюніке, у якім заклікаў кіроўную кааліцыю адмовіцца ад заканадаўчай ініцыятывы аб унясенні змяненняў у сістэму правасуддзя.
Згодна з вынесеным на разгляд у парламент законапраектам, прэзідэнт Румыніі пазбаўляецца права прызначаць пракурораў і кіраўніка ўправы ў барацьбе з карупцыяй, а Юрыдычная інспекцыя будзе падпарадкоўвацца не Вышэйшай Радзе магістратуры, а міністру юстыцыі.