BE RU EN

У Менску заўважылі рэдкі суперкар McLaren MP4-12C

  • 3.12.2017, 21:21

Мадэль ацэньваюць прыкладна на 230 тысяч даляраў.

Чытач Onliner.by даслаў у рэдакцыю відэа з рэдкім, калі не сказаць унікальным, аўтамабілем для Беларусі. У кароткім роліку можна разглядзець суперкар McLaren MP4-12C.

Праўда, аўтамабіль рухаецца не сваім ходам – усё ж нядобра брытанцу ездзіць па зімовых дарогах нашай краіны. Да таго ж наўрад ці аўто доўга будзе радаваць позірк беларускіх аўтааматараў: на McLaren устаноўленыя расейскія нумарныя знакі. Магчыма, аўтамабіль накіроўваецца ў Расею.

McLaren MP4-12C выпускаўся з 2011 года. Суперкар набірае першыя 100 км/г за 3,3 секунды, а парог на 200 км/г пераадольвае прыблізна праз 9 секунд пасля старту з месца. Максімальная хуткасць - 330 км/г.

Аўтамабіль прыводзіцца ў рух 3,8-літровым рухавіком V8 магутнасцю 625 конскіх сіл. Мадэль ацэньваюць прыкладна на 230 тысяч даляраў, але мэтавая аўдыторыя відавочна ў апошнюю чаргу глядзіць на кошт.

Апошнія навіны