BE RU EN

Для Крамля будзе горш

  • 3.12.2017, 21:23

Вядомы палітык даў прагноз аб магчымай адстаўцы дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана.

Для Расеі адстаўка дзяржаўнага сакратара ЗША Рэкса Тылерсана можа азначаць магчымае абвастрэнне стасункаў са Злучанымі Штатамі.

Пра гэта ў каментары «Апострафу» распавёў расейскі апазіцыйны палітык Канстанцін Баравы.

«Я думаю, сітуацыя можа змяніцца ў бок радыкалізацыі пазіцыі адміністрацыі Трампа, бо Тылерсан займаў стрыманую, дыпламатычную пазіцыю. Тым больш, што ў яго сапраўды былі сувязі з расейскім кіраўніцтвам. І ён не мог сабе з этычных меркаванняў дазволіць больш радыкальную пазіцыю», - адзначыў палітык.

На думку Баравога, прычынай адстаўкі Тылерсана з'яўляюцца ягоныя жорсткія выказванні на адрас прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

«Увогуле, і цяпер усё не вельмі добра для Пуціна, але можа быць горш», - рэзюмаваў палітык.

Апошнія навіны