BE RU EN

Берасцейскія маржы правядуць пераднавагодні заплыў на Мухаўцы

  • 30.12.2017, 10:31

Надвор'е для «маржоў» склалася амаль «летняе».

Берасцейскія маржы правядуць сёння пераднавагодні заплыў на рацэ Мухавец, паведаміў БелТА старшыня абласнога аддзялення Беларускай федэрацыі гартавання і спартыўнага зімовага плавання Аляксандр Кабанаў.

Групавы заплыў адбудзецца на станцыі «Маржавая» ля Гузнянскага моста ў абласным цэнтры аб 11 гадзіне. Узрост і колькасць удзельнікаў арганізатары не абмяжоўваюць. У праграме таксама гульні і песні ля вогнішча, гарбата з блінамі і іншыя забавы.

«У залежнасці ад надвор'я мы чакаем ад 5 да 50 чалавек удзельнікаў. Касцяк нашай групы складаюць заўзятыя турысты з досведам працяглых лыжных пераходаў, начлегаў у гурбах. У прынцыпе, мы рэгулярна акунаемся ў рацэ і ладзім заплывы. Асноўнае - гэта адпачынак на прыродзе, магчымасць пагутарыць аднадумцам. Сёння мы запрашаем усіх прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, цікава правесці час», - адзначыў Аляксандр Кабанаў.

Апошнія навіны