The Ring: Бой Клічко супраць Джошуа - эпахальная падзея
- 30.12.2017, 21:39
Баксёры прадэманстравалі бой і сілу духу, якія адрадзілі цікавасць да суперцяжкай вагавой катэгорыі ў боксе.
Амерыканскі часопіс The Ring назваў паядынак паміж украінскім баксёрам Уладзімірам Клічко і брытанцам Энтані Джошуа найлепшым боем 2017 года. Аб гэтым паведамляецца на сайце выдання, піша "Гордон".
Журналісты параўналі бой Клічко - Джошуа з трэцім паядынкам паміж Махамедам Алі і Джонам Фрэйзерам, які прайшоў у 1975 годзе ў Маніле (Філіпіны).
З іхніх словах, Клічко і Джошуа прадэманстравалі бой і сілу духу, якія адрадзілі цікавасць да суперцяжкай вагавой катэгорыі ў боксе.
The Ring піша, што бой паміж брытанцам і ўкраінцам быў "эпахальнай падзеяй" і прымусіў свет "спыніцца".