BE RU EN

У Слуцку Дзед Мароз бясплатна катаў людзей на навагоднім таксі

  • 31.12.2017, 10:59

Аўто проста забірала случчакоў з прыпынкаў, каб падняць ім настрой.

Напярэдадні новага года журналісты «Кур'ера» правёў акцыю «Навагодняе таксі». Нашы карэспандэнты ў ролі Дзеда Мароза і Снягуркі бясплатна развозілі пасажыраў, якія стаялі на прыпынках. І па шляху высвятлялі, ці вераць яны ў цуды і Дзеда Мароза і ці памятаюць навагоднія песні.

Такая акцыя ў Слуцку праводзіцца ўпершыню. Яе мэта - падарыць людзям навагодні настрой. Да новага года застаюцца лічаныя дні, а гэтага настрою, нажаль, як і снегу, няма...

За паўтары гадзіны было дастаўлена дзевяць пасажыраў. Здзівіла, што случчакі адмаўляліся і саромеліся браць удзел у акцыі. Хлопец на прыпынку «Рынак» вельмі сумняваўся, што праезд бясплатны і шмат разоў перапытваў: «Бясплатна?» у выніку ён так і не паехаў, сказаў, што ў яго праязны.

Адной бабулі і маме, можна сказаць, давялося сесці ў машыну з Дзедам Марозам і Снягуркай, таму што гэтага вельмі хацелі дзеці.

Апошнія навіны