Відэафакт: Галоўная ялінка Сахаліна згарэла ў навагоднюю ноч
- 31.12.2017, 19:22
Ялінка гарэла, народ прадаўжаў весяліцца.
У Расеі ў горадзе Паўднёва-Сахалінск у навагоднюю ноч згарэла галоўная ялінка горада. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Відавочцамі сталі некалькі сотняў гараджан і гасцей горада, якія сабраліся ў навагоднюю ноч на плошчы, дзе праходзіла святкаванне Новага года і народныя гулянні.
25-метровая ялінка згарэла цалкам. Паводле папярэдняй версіі, прычынай узгарання штучнага дрэва стаў неакуратна запушчаны феерверк.
Ніхто не пацярпеў.
Увечары ў нядзелю ў Петрапаўлаўску-Камчацкім каля галоўнай ялінкі на вачах гараджан загарэліся фігуры Дзеда Мароза і Снягуркі. Папярэдняй прычынай інцыдэнту ў мясцовых СМІ называюць кароткае замыканне гірлянд.
Агонь практычна цалкам знішчыў фігуры, якія былі набытыя адміністрацыяй горада ў гэтым годзе. На месца здарэння прыбылі пажарныя, яны ліквідавалі ўзгаранне. Сама ялінка не пацярпела.