Берасцейцы ўпрыгожылі ялінку і накрылі стол для бяздомных
- 31.12.2017, 19:50
Жыхары Берасця пакармілі усіх, хто прыйшоў на святочным абед пад навагодняй ялінкай.
Бяздомныя "рэальна" працуюць, а берасцейцы - душэўныя людзі. Трыццатага снежня каля пешаходнага моста, які вядзе да чыгуначнага вакзала прайшла дабрачынная акцыя ў дапамогу бяздомным. Усіх, хто прыйшоў пакармілі святочным абедам пад Навагодняй елкай, піша virtualbrest.by.
Мастак Ілля Дудараў як і абяцаў, уручыў прысутным падарункі - цёплыя шкарпэткі, рукавіцы і прысмакі.
Праект дапамогі бяздомным «Бомжстики» сабраў 3666 рублёў на краўдфандынгавай платформе Ulej і перавыканаў план для збору сродкаў. Дабрачынная ініцыятыва сабрала 105% ад заяўленай сумы.
Берасцейцы не былі абыякавымі людзьмі і прывозілі прадукты харчавання і рэчы, якія могуць спатрэбіцца бяздомным.
Асаблівым попытам карыстаецца зімовы абутак вялікіх памераў.
P.S. Уся праблема ў тым, што аддаваць трэба пачынаць проста цяпер, у якім бы становішчы чалавек не знаходзіўся. Апраўдання такога кшталту: "Мне самому няма на што жыць" або "Вось стану багатым, тады і буду дапамагаць іншым" тут не працуюць. Адзін з самых вядомых філосафаў 20 стагоддзя Напалеон Хіл даў выдатную параду, што тычыцца грошай: "Шчаслівы той, хто ведае, што самы надзейны спосаб атрымаць грошы - спачатку іх даць".