«Вконтакте» разаслала расейцам віншаванні па-ўкраінску
- 31.12.2017, 20:35
Расейскія карыстальнікі сацсетак здзівіліся віншаванням на ўкраінскай мове.
Сацыяльная сетка «Вконтакте» разаслала карыстальнікам з Расеі навагоднія віншаванні на ўкраінскай мове.
«С прийдешним святом! Привiтайте друзiв с Новим роком», - напісана ў паведамленні.
Адміністрацыя сацыяльнай сеткі пакуль ніяк не пракаментавала гэты выпадак, піша Lenta.ru.
У гэтым годзе ў чэрвені ў Кіеве спыніла працу ўкраінскае прадстаўніцтва Вконтакте. Гэтая сетка была заблакаваная ва Украіне праз распаўсюджванне непажаданай рэкламы і іншага кантэнту. Пад забарону патрапілі Одноклассники, Яндекс, а таксама шэраг іншых расейскіх рэсурсаў.