BE RU EN

Расклад наземнага транспарту ў навагоднюю ноч

  • 31.12.2017, 21:53

«Мінсктранс» апублікаваў схему руху аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў з 31 снежня на 1 студзеня.

Глядзіце, як будзе хадзіць транспарт, калі раптам надумаеце выбрацца на гулянні на плошчах.

Не забывайце, што большасць маршрутаў будзе хадзіць з інтэрваламі ад 15 да 20 хвілін. Ад 30 да 45 хвілін трэба будзе пачакаць аўтобусы №24, 44, 112С, 135, і раз на гадзіну будуць ездзіць аўтобусы №195, 132, 162.

Ля Палаца спорту 31 снежня з 23 гадзін да 4 гадзін раніцы пройдзе святочная праграма «З Новым годам, сталіца!». Феерверк пачнецца а 01:30.

Нагадаем, менскі метрапалітэн будзе працаваць на Новы год да 4 раніцы.

Апошнія навіны