BE RU EN

Фотафакт: У Варшаве экстранна сеў самалёт, пазбаўлены шасі

  • 10.01.2018, 23:32

У самалёта пры пасадцы не выйшла пярэдняе шасі.

Самалёт Bombardier польскай авіякампаніі LOT, які вылецеў з Кракава, здзейсніў аварыйную пасадку ў аэрапорце Варшавы, паведамляе onet.pl. У самалёта пры пасадцы не выйшла пярэдняе шасі.

Паведамляецца, што абышлося без пацярпелых. Ёсць звесткі, што на борце было 59 пасажыраў і чацвёра чальцоў экіпажа.

Аэрапорт імя Фрэдэрыка Шапэна, дзе і адбылася аварыйная пасадка, закрыты на чатыры гадзіны.

Апошнія навіны