Фотафакт: У расейскім сяле вырабілі сланечнікавы алей з этыкеткай па-беларуску
- 11.01.2018, 20:48
«Алей сланечнікавы вышэйшага гатунку» заўважылі ў крамах Гомеля.
У крамах Гомеля ў продажу з'явіўся сланечнікавы алей з этыкеткай, напісанай цалкам па-беларуску, перадае kp.by.
Цікава, што «Алей сланечнікавы вышэйшага гатунку» вырабілі не ў Беларусі, а ў Расеі. Вытворца - прыватнае прадпрыемства ў сяле Верхняй Хаве Варонежскай вобласці.
Прадпрыемства прадае сланечнікавы алей і з іншымі назвамі. А гэты алей, мяркуючы з усяго, выраблены адмыслова для экспарту ў Беларусь.