BE RU EN

Сёлета віцебскія чыноўнікі выдаткуюць амаль $7 тысяч на букеты

  • 13.01.2018, 19:10

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт абвясціў тэндэр на закупку 5000 кветак.

Цягам 2018 года для патрэб аблвыканкама будуць закупляцца свежыя зрэзаныя кветкі і кветкавыя бутоны, выгадаваныя ў закрытым грунце, а таксама букеты з іх. Арыенціровачны кошт закупу складае 13 500 рублёў, аплачвацца ён будзе з мясцовага бюджэту, піша сайт news.vitebsk.cc.

Такі тэндэр праводзіўся ў 2014 годзе, тады Віцебскі аблвыканкам набываў 4000 кветак.

Апошнія навіны