BE RU EN

У Гомелі пабудуюць туалет за $750 тысяч

  • 15.01.2018, 19:17

Крыніцай фінансавання з'яўляецца мясцовы бюджэт.

Камунальнае ўнітарнае даччынае прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва горада Гомеля» абвясціла тэндэр выбару генеральнай падраднай арганізацыі для будаўніцтва «пад ключ» аб'екта «Грамадская прыбіральня на набярэжнай р. Сож у г. Гомелі», піша rynak.by.

Будаўнічыя работы запланаваныя на перыяд з лютага да чэрвеня 2018 года.

Пачатковы кошт тэндэру складае 1 518,7 тысяч рублёў. Крыніцай фінансавання з'яўляецца мясцовы бюджэт.

Паводле звестак архіву сайта icetrade.by, самы дарагі тэндэр па будаўніцтве туалета дагэтуль каштаваў 385 003 USD (пасля тэндэр быў адменены).

Такім чынам, грамадская прыбіральня на набярэжнай Сожа ў Гомелі можа стаць самай дарагой у найноўшай гісторыі Беларусі.

Апошнія навіны