BE RU EN

Данкверту прыйшлася не да спадобы Рагачоўская згушчонка

  • 15.01.2018, 21:23

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 18 тон рагачоўскай згушчонкі.

18 тон рагачоўскага згушчанага малака, якія везлі з Беларусі ў Смаленскую вобласць Расеі, спынілі супрацоўнікі Рассельгаснагляду 10 студзеня. Пасля праверкі груз адпраўлены назад, паведамляе gomel.today.

Расейскія спецыялісты выявілі, што згушчонка перавозілася ў тэнтавым аўтамабілі, які знаходзіўся ў нездавальняючым санітарным стане. Пры гэтым быў парушаны тэмпературны рэжым, вызначаны вытворцам і паказаны ў наяўным пасведчанні якасці і бяспецы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, а таксама на маркіровачных этыкетках прадукцыі.

Таксама расейскія эксперты выявілі, што па адрасе, што быў указаны ў дакументах як месца пагрузкі прадукцыі, няма арганізацыі, якой дазваляецца праводзіць перавозку тавараў з адной краіны ў іншую.

Апошнія навіны