BE RU EN

Слепакоў высмеяў Пуціна ў новай песні

  • 13.09.2026, 19:12

Відэа хутка стала вірусным.

Спявак і стэндап-камік Сямён Слепакоў выпусціў сатырычную песню «Пра касатак і мядзведзяў» — адказ на нядаўнюю заяву Уладзіміра Пуціна. У канцы жніўня Пуцін спрабаваў патлумачыць прычыны вайны і заявіў, што касаткі «ядуць белых мядзведзяў як драбязу», нападаюць зграяй і разрываюць іх на кавалкі, піша Dialog.UA.

Фраза стала мэмам, а навукоўцы адзначалі, што касаткі ў дзікай прыродзе не палююць на белых мядзведзяў.

Слепакоў у новай песні перайначыў знакамітую «Песнянку пра мядзведзяў» з фільма «Каўказская палонніца». У яго сатырычнай версіі белыя мядзведзі даведваюцца з «інфармацыйнага ўкіду», што касаткі нібыта ядуць іх суродзічаў, спалохваюцца і адпраўляюцца па Маскве-рацэ да Крамля, каб прасіць абароны ў «важнага чалавека» па імені Валодзя.

Выслухаўшы мядзведзяў, той набывае суровы выгляд, называе дзеянні касатак «генацыдам» і абвяшчае «новае СВА» — з мэтай «дэ-чэлюсціфікацыі касатак» і пазбаўлення іх візаў у Еўрасаюз.

Трэк традыцыйна для песняў Слепакова хутка стаў вірусным і ўжо набірае мільёны праглядаў на розных платформах.

Апошнія навіны