Паўабаронца «Зеніта» Капленка адмовіўся ад выступаў за Беларусь
- 19.01.2018, 21:14
Беларускі хаўбек Кірыл Капленка паведаміў, што больш не з'яўляецца легіянерам у чэмпіянаце Расеі.
18-гадовы беларускі паўабаронца Кірыл Капленка адмовіўся ад выступаў за нацыянальную каманду Беларусі, паведамляе «Трибуна».
- У расейскім чэмпіянаце вы лічыцеся легіянерам?
- Ужо не.
- Ці згодныя, што цяперашні сезон стаў для вас своеасаблівым прарывам?
- Гэта, зразумела, далёка не мяжа, але шмат у чым можна і так сказаць.
- Здзівіліся, калі Манчыні менавіта вас узяў з «Зеніта-2» у аснову?
- Вельмі! Але цяпер трэба працаваць яшчэ больш, каб і далей дазвалялі трэніравацца з галоўнай камандай, - сказаў Капленка.
Раней паведамлялася, што Капленка адмовіўся ад выступу за Беларусь, каб не мець статус легіянера ў расейскіх лігах.
Пазней Федэрацыя футбола Беларусі звярнулася ў ФІФА з просьбай завесці справу на «Зеніт» і футбаліста.