BE RU EN

У студзені ў Беларусі будзе на 5-7 градусаў цяплей за норму

  • 2.01.2018, 20:43

Беларусаў чакаюць чарговыя тэмпературныя рэкорды.

Калі верыць прагнозу ад GFS, у гэтым студзені шматлікім беларусам не спатрэбяцца футры і пухавікі: тэмпература паветра ў гэтым месяцы будзе на 5-7 градусаў цяплей, чым звычайна, паведамляе kyky.org.

Сіноптыкі прадказваюць, што на гэтым тыдні тэмпература паветра ў Менску наўрад ці апусціцца ніжэй за 0°. На Каляды, 7 студзеня, чакаецца +3.. +5°. Суцэльная воблачнасць. Магчымы дождж.

Апошнія навіны