ЗША маюць намер спыніць фінансаванне МКС
- 25.01.2018, 21:31
Адміністрацыя Трампа прапануе спыніць фінансаванне Міжнароднай касмічнай станцыі да 2025 года.
Пра гэта паведамляе The Verge са спасылкай на звесткі з праекту бюджэту, з якім азнаёмілася выданне.
Адзначаецца, што ў праект федэральнага бюджэту могуць быць унесеныч змены да моманту яго абвяшчэння 12 лютага. Разам з тым, са звестак дзвюх крыніц выдання, дырэктыва будзе ў канчатковым сказе.
Выданне падкрэслівае, што нават калі адпаведная пастанова не будзе ўнесеная ў праект бюджэту, абвяшчэнне аб адпаведным намеры з'яўляецца сігналам партнёрам ЗША, якім яшчэ трэба будзе вызначыцца, ці прадаўжаць фінансаванне МКС пасля 2024 года.
Прадстаўнікі NASA ніяк не пракаментавалі гэтую інфармацыю.
МКС з'яўляецца вядучай касмічнай праграмай цягам апошніх 20 гадоў. Яе фінансаванне каштуе ЗША тры-чатыры мільярды даляраў штогод, усяго ўрад ЗША інвеставаў у яе 87 мільярдаў даляраў. МКС стала асноўным месцам правядзення як дзяржаўных, так і прыватных экспэрыментаў ва ўмовах бязважкасці, акрамя таго, на борце станцыі праводзяцца даследаванні ўплыву бязважкасці на арганізм астранаўтаў.
Калі пастанова аб спыненні фінансавання будзе прынятая, амерыканскія астранаўты будуць пазбаўленыя магчымасці выхаду ў космас да таго часу, пакуль NASA не скончыць распрацоўку ўласных апаратаў для даследавання глыбокага космасу.