BE RU EN

Базавы даход: як у Фінляндыі тэстуюць дзяржаўную палітыку будучыні

  • 25.01.2018, 21:58

У экспэрыменце бяруць удзел дзве тысячы фінаў, якія атрымліваюць за месяц па $560 без якіх-небудзь абавязанняў.

Ідэя безумоўнага даходу для ўсіх жыхароў планеты, якія ў выніку маштабнай рабатызацыі будуць пазбаўленыя працы, - не новая. Пра яе неаднаразова заяўлялі вядучыя навукоўцы і экспэрты. У Фінляндыі надумалі праверыць, як гэта будзе працаваць, піша etcetera.media.

ФАКТ. Ідэя базавага даходу атрымала шырокае распаўсюджванне адначасова з прагнозамі аб імклівай аўтаматызацыі вытворчасці, якая найбліжэйшыя 10 гадоў пазбавіць працоўных месцаў амаль 800 млн чалавек. Вядучыя навукоўцы, а таксама ўрады развітых краін сур'ёзна задумваюцца аб будучай змене сацыяльных стандартаў у дзяржавах. У Фінляндыі ў канцы 2016 года стартаваў экспэрымент, закліканы ацаніць уплыў базавага даходу на жыццё чалавека, а таксама вывучыць яго жыццяздольнасць.

УМОВЫ ЭКСПЭРЫМЕНТУ. У экспэрыменце бяруць удзел дзве тысячы фінаў, якія атрымліваюць за месяц па 560 даляраў без якіх-небудзь абавязанняў. Для экспэрыменту былі адабраныя сем'і з нізкім прыбыткам. Мэта праекта - паглядзець, як базавы даход уплывае на жыццё чалавека. Экспэрымент стартаваў у 2017 годзе і будзе доўжыцца да 2019 года.

ГІСТОРЫЯ АДНОЙ СЯМ'І. Выданне Bloomberg Businessweek апублікавала гісторыю адной сям'і, якая трапіла ў экспэрыментальную праграму Інстытута сацыяльнага страхавання Фінляндыі. Мужчына на момант экспэрыменту шэсць гадоў знаходзіўся без працы, а ягоная жонка, якая нарадзіла шасцярых дзяцей, перыядычна працавала медсястрой. У пачатку 2017 года, калі сям'я пачала ўдзел у экспэрыменце, сям’і выдавалася ад дзяржавы 800 даляраў на дзяцей, а сям’я атрымлівала дапамогу з прычыны беспрацоўя сумай 640 даляраў. Яшчэ 1700 даляраў заробку атрымлівала жонка. Адзначаецца, што мужчына не браўся за падпрацоўкі, бо баяўся страціць дапамогу.

ПАЎГОДА ЭКСПЭРЫМЕНТ. Паўгода атрымліваючы гарантаваны базавы даход, удзельнік экспэрыменту так і не адкрыў свой бізнэс, пра які марыў. Ён узяўся за некалькі падпрацовак і пачаў прадаваць у інтэрнэце бубны ручной работы. Пазней мужчына ўсё ж даўмеўся, чым хоча займацца, і заснаваў кампанію для прасоўвання ў сацыяльных сетках, аднак з кліентамі не атрымалася.

ІНШЫЯ УДЗЕЛЬНІКІ ЭКСПЭРЫМЕНТУ. Кіраўнікі экспэрыменту адзначылі, што шмат хто з удзельнікаў праекта, атрымаўшы базавы даход, вярнуўся да вучобы. Аднак сур'ёзных змен у жыцці гэтых людзей не адбылося. Большасць з іх заявілі, што сталі менш схільныя да стрэсу і трывожнага стану.

ПЛАНЫ. Фінляндыя не першая і не апошняя краіна, якая вывучае магчымае ўвядзенне базавага даходу. Вядома, што ўжо ў наступным годзе такую праграму запусцяць у ЗША, а яшчэ праз пару гадоў - у Канадзе. Раней экспэрыменты з гарантаваным прыбыткам праводзіліся ў Кеніі, Іране ды Індыі.

Апошнія навіны