BE RU EN

Daily Mail: У Беларусі заблакавалі папулярны апазіцыйны сайт

  • 26.01.2018, 7:48

Найбуйнейшае выданне Вялікабрытаніі паведаміла пра блакаванне «Хартыі».

Улады Беларусі заблакавалі доступ да папулярнага апазіцыйнага сайту Charter97.org, інфармуе Daily Mail.

Міністэрства інфармацыі Беларусі паведаміла, што ў чацвер была прынятая пастанова аб блакаванні сайта Charter97.org, які публікуе навіны і каментары пра Беларусь.

Галоўная рэдактарка сайта Наталля Радзіна пракаментавала з офіса ў Варшаве, што блакаванне рэсурсу - чарговая спроба беларускіх уладаў задушыць іншадумства.

Беларуская Асацыяцыя Журналістаў назвала гэты крок «непрымальным парушэннем свабоды слова» і запатрабавала, каб урад патлумачыў прычыны сваёй пастановы.

Апошнія навіны