BE RU EN

Леў Марголін: Пакуль улада не зменіцца, не будзе і росту эканомікі

  • 3.01.2018, 21:08

Эканаміст расказаў, што чакае беларускую эканоміку ў новым годзе.

Такім бачыцца 2018 год эканамісту Льву Марголіну. У экспрэс-інтэрв'ю сайту ucpb.org ён распавёў пра тое, што чакае беларускую эканоміку ў новым годзе.

«Наогул - прагнозы справа няўдзячная. Але ў нашых умовах іх можна рабіць, не баючыся памыліцца, - кажа Леў Марголін. - Пакуль улада не зменіцца рэформаў у нашай краіне не будзе, ні палітычных, ні эканамічных. А без рэформаў не будзе і росту. Таму амаль са стоадсоткавай упэўненасцю магу выказаць здагадку эканамічны рост на ўзроўні статыстычнай хібнасці 1-1,5%, сярэдні заробак 500 даляраў ЗША па-ранейшаму застанецца нязбытнай марай, зноў жа, што б ні казалі з гэтай нагоды ў Нацыянальным статыстычным камітэце. І гэта яшчэ пры спрыяльным збегу абставінаў. Калі ж нешта здарыцца з расейскім рублём вынікі года могуць быць куды больш жаласныя».

Апошнія навіны