BE RU EN

«Альфа-банк» спыняе крэдытаваць «абаронку» РФ праз санкцыі ЗША

  • 3.01.2018, 21:44

«Альфа-банк» адмовіўся ад абслугоўвання прадпрыемстваў расейскага ВПК.

«Альфа-банк» спыняе абслугоўванне расейскіх прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу праз пагрозы санкцый з боку ЗША.

Пра гэта паведаміў «Эху Москвы» першы намеснік старшыні савета дырэктараў банка Алег Сысуеў.

«Гэта не значыць, што мы разам парвалі з імі стасункі. Мы стараемся максімальна скараціць рызыкі», - адзначыў Сысуеў. Ён падкрэсліў, што прадпрыемствы абароннага комплексу складалі значную частку крэдытнага партфеля «Альфа-банка».

Саўладальнік «Альфа-банка» Міхаіл Фрыдман раней у інтэрв'ю часопісу «Форбс» на пытанне аб тым, як адбіліся санкцыі на абслугоўванні банкам расейскіх абаронных прадпрыемстваў, адказаў: «Вядома, мы адтуль сышлі». Ён падкрэсліў, што ні ў банка, ні ў прадпрыемстваў ВПК у сувязі з гэтым не ўзнікла праблем.

Злучаныя Штаты ў сувязі з анэксіяй Крыма, вайной на ўсходзе Украіны і меркаваным умяшаннем Расеі ў выбары прэзідэнта ЗША ўвялі санкцыі супраць шэрагу расейскіх фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку некаторых абаронных прадпрыемстваў і дзяржаўных структур, такіх як Федэральная служба бяспекі. Закон, прыняты летась Кангрэсам, прадугледжвае, што амерыканская адміністрацыя можа пашырыць санкцыйны спіс за кошт асоб і арганізацый, якія супрацоўнічаюць з расейскімі сілавымі структурамі і вайскова-прамысловым комплексам.

Апошнія навіны