BE RU EN

Літва адгарадзілася плотам ад Расеі

  • 31.01.2018, 21:49

На чарзе мяжа з Беларуссю.

Літва пабудавала агароджу на мяжы з Калінінградскай вобласцю.

Пра гэта паведамляе ВВС.

Працягласць збудавання складае 45 кіламетраў, вышыня - два метры. Узвядзенне загароды абышлося Вільні ў 1,3 мільёна еўраў.

Літоўскія памежнікі ў інтэрв'ю Бі-бі-сі паведамілі, што збудаванне неабходнае для барацьбы з нелегальнай іміграцыяй і кантрабандай цыгарэт. Пры гэтым яно непрыдатнае для прадухілення імавернай вайсковай пагрозы з боку Расеі.

Агароджа стаіць там, дзе няма прыродных перашкод. Акрамя плота на мяжы ўстаноўленыя камеры сачэння.

Паводле звестак ВПС, у 2017 годзе памежнікі зафіксавалі 18 выпадкаў незаконнага перасячэння мяжы паміж Літвой і Расеяй. Было знойдзена восем тысяч пачак кантрабандных цыгарэт.

Да 2020 года літоўскія ўлады плануюць узвесці загараджальныя збудаванні на мяжы з Беларуссю.

Апошнія навіны