BE RU EN

У Нідэрландах здабываюць крыптавалюту з дапамогай чалавечага цяпла

  • 5.01.2018, 21:18

Чалавечае цела ў стане спакою здольнае вырабляць 100 Вт лішняга цяпла.

Навукоўцы Інстытута старэння чалавека ў Нідэрландах здабываюць крыптавалюту з дапамогай чалавечага цяпла, паведамляе unian.net.

Як адзначаюць на сайце інстытута, чалавечае цела ў стане спакою здольнае вырабляць 100 Вт лішняга цяпла. Навукоўцы распрацавалі спецыяльны касцюм, які дазваляе збіраць гэта цяпло і ператвараць у электраэнэргію.

"Мы стварылі корпус-касцюм, які выкарыстоўвае тэрмаэлектрычныя генератары для збору розніцы тэмператур паміж чалавечым целам і навакольным асяроддзем і пераўтварае яе ў карысную электраэнэргію. Затым выпрацаваная электраэнэргія паступае на кампутар, які вырабляе крыптавалюту", - гаворыцца ў паведамленні інстытута. За час працы праекту, навукоўцам атрымалася здабыць звыш 16,5 тысячы адзінак розных крыптавалют, сярод якіх: верткойн, дэш, етэрэум, старткойн, ліск і лайткойн.

Апошнія навіны