Аляксандру Венгерскаму прысудзілі €5 тысяч штрафу
- 8.01.2018, 14:56
Суд завочна асудзіў героя нацыянальнага сцяга з Вілейкі.
Аляксандр Венгерскі, які выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам падчас гульні БАТЭ з лонданскім «Арсеналам» у Лізе Еўропы, павінен выплаціць 5 тысяч еўраў барысаўцам на пастанову суда.
Такую пастанову прыняў суд Вілейскага раёна 29 снежня. Аляксандр Венгерскі ў судзе не прысутнічаў. Пастанову суда ў «Фэйсбуку» апублікавала прэс-сакратарка суда Алеся Барткевіч.
Паведамляецца, што Венгерскі цяпер адсутнічае ў Беларусі. Ці збіраецца ён плаціць прысуджаную суму, невядома. Раней ён адмаўляўся ад грашовай дапамогі.