BE RU EN

У Наваполацку міліцэйскі аўтамабіль сутыкнуўся з мікрааўтобусам

  • 8.01.2018, 18:27

Кіроўцаў даставілі ў лякарню для ацэнкі іх фізічнага стану.

У Наваполацку сутыкнуліся аўтамабіль дэпартамента аховы і мікрааўтобус. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, піша tut.by.

Аварыя адбылася 8 студзеня а 12-й, на вуліцы Якуба Коласа. За рулём службовага аўтамабіля знаходзіўся 25-гадовы кіроўца, мікрааўтобусам Volkswagen Transporter кіраваў 48-гадовы мужчына.

У ДАІ паведамілі, што кіроўцаў даставілі ў лякарню для ацэнкі іх фізічнага стану. Папярэдне, сур'ёзных траўмаў у аварыі ніхто не атрымаў.

Паводле факта ДТЗ праводзіцца праверка, высвятляюцца прычыны і абставіны здарэння.

Апошнія навіны