Паўночная і Паўднёвая Карэя пачалі размінаванне мяжы
- 1.10.2018, 21:54
Дэмілітарызаваная зона паміж Карэяй лічыцца ці не самым вялікім мінным полем у свеце.
Вайскоўцы Паўночнай і Паўднёвай Карэй у панядзелак, 1 кастрычніка, пачалі працэс размініравання тэрыторый вакол пасёлка Пханмунджом на мяжы дзвюх краін, паведамляе ТСН.
Адпаведных дамоўленасцей на апошняй сустрэчы дасягнулі лідары КНДР і Паўднёвай Карэі, паведамляе Reuters.
У заяве Мінабароны Паўднёвай Карэі адзначаецца, што абодва бакі пагадзіліся на працягу 20 дзён прыбраць усе наземныя міны ў Аб'яднанай зоне бяспекі - населеным пункце Пханмунджом на мяжы абедзвюх Карэй.
У пагадненні таксама прадугледжваецца і поўная адмова ад зброі ў Аб'яднанай зоне бяспекі, а таксама памяншэнне наглядальных пунктаў.
Аб'яднаная зона бяспекі - адзінае месца ўздоўж 250-кіламетровай дэмілітарызаванай зоны, дзе вайскоўцы з Поўначы і Поўдня знаходзяцца твар у твар.