BE RU EN

ЗША: Расея павінна спыніць пастаўкі зброі сваім стаўленікам на Данбасе

  • 13.10.2018, 19:37

Толькі Крэмль можа спыніць кровапраліцце ва Украіне.

Расея павінна спыніць пастаўкі смяротнай зброі баевікам на часова акупаваных тэрыторыях Украіны. Пра гэта заявіла прэс-служба амбасады ЗША ва Украіне на старонцы ў Twitter 13 кастрычніка паведамляе "Гордон".

"Расея павінна спыніць выдачу смяротнай зброі пад покрывам ночы сваім стаўленікаў на ўсходзе Украіны. Зброя, якую фіксуюць беспілотнікі назіральнікаў спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ, забівае вайскоўцаў і цывільных людзей. Толькі Расея можа спыніць кровапраліцце ва Украіне", - гаворыцца ў паведамленні.

Так у пасольстве пракаментавалі інфармацыю СММ АБСЕ, якая 12 кастрычніка паведаміла ў Twitter, што яе беспілотнікі непадалёк ад украінска-расейскай мяжы ў Данецкай вобласці зафіксавалі "калону грузавікоў, якія пасярод ночы ехалі па грунтавай дарозе, дзе адсутнічаюць памежна-прапускныя пункты". Адзін з грузавікоў, са звестак СММ АБСЕ, перавозіў зенітную ўстаноўку.

Апошнія навіны