Расейцу, які пабіў менскага маршрутчыка, пагражае да шасці гадоў турмы
- 26.10.2018, 21:26
У рамках расследавання затрыманыя двое грамадзян РФ.
Падазраваны ў збіцці маршрутчыка расеец зняволены, паведаміла «Минск-Новости» афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
- У рамках расследавання затрыманыя двое грамадзян Расейскай Федэрацыі. Да аднаго з падазраваных прымененая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. З другім падазраваным цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, - патлумачыла Ю. Ганчарова.
Згодна з ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за хуліганства, учыненае групай асоб, грамадзянам Расеі пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.