BE RU EN

У Маскве і Пецярбургу - дзясяткі затрыманых дэманстрантаў

  • 28.10.2018, 21:49

У Маскве і Санкт-Пецярбургу ў нядзелю затрыманыя дзясяткі ўдзельнікаў акцый у падтрымку палітвязняў.

У Маскве некалькі дзясяткаў людзей сабраліся каля будынка ФСБ на Лубянскай плошчы – на заклік сваякоў абвінавачаных у справах супольнасцяў "Сетка" і "Новая веліч". Затрыманні пачаліся пасля таго, як людзі адправіліся шэсцем па цэнтры Масквы. Да ўдзельнікаў акцыі далучыліся актывісты так званага "бестэрміновага пратэсту".

У Маскве, паводле апошніх звестак, затрымана 18 чалавек.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода з Пецярбурга, там затрыманыя 50 чалавек. Сярод іх былі журналісты, у тым ліку карэспандэнты "Росбалт" і "Дождь". Журналістаў пасля адпусцілі.

Актывістаў супольнасцяў "Сетка" і "Новая веліч" абвінавачваюць у экстрэмізме. Яны ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары, некаторыя знаходзяцца пад хатнім арыштам.

Пікеты ў падтрымку палітзняволеных прайшлі таксама ў Новасібірску, Растове-на-Доне, Пензе.

Апошнія навіны