BE RU EN

Жыхары беларускай Вілейкі выстаўляюць яблыкі на вуліцы горада

  • 29.10.2018, 21:45

Жыхары горада запрашаюць частавацца яблыкамі ўсіх ахвочых.

Сёлетні ўраджай яблыкаў сапраўды ўражвае. Гаспадары, мабыць, нарыхтавалі варэння, узвараў, напяклі шарлотак. А тым, што засталося, можна пачаставаць усіх ахвочых, піша rh.by.

Пакеты з яблыкамі і з запрашэннем частавацца пачалі з'яўляцца на вуліцах Вілейкі некалькі дзён таму.

- Апошні раз бачыла пакеты каля трэцяй школы, - кажа жыхарка Вілейкі, актывістка Вольга Шляпо. - Нядаўна былі і на цэнтральнай плошчы горада.

Апошнія навіны