КХЛ: Менскае «Дынама» абнавіла антырэкорд клуба
- 29.10.2018, 21:49
Менчукі саступілі 11-й матч запар.
На «Менск-Арэне» завяршыўся матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ паміж менскім «Дынама» і «Амурам», паведамляе pressball.by.
У прысутнасці 8686 гледачоў «зубры» пацярпелі 11-ю паразу запар (3:6), абнавіўшы антырэкорд клуба ў КХЛ.
ДЫНАМА Мн - АМУР - 3:6 (0:2, 2:3, 1:1)
ДЫНАМА: Энрот (Карнавухаў, 34.48); Уіркаш - Гатавец, Казіёнаў - Хаўдэн - Пулкінен; Лісавец - Хенкель, Буйніцкі - С.Касціцын (к) - А. Касціцын; Знахаранка - Хахлоў, Кітараў - Кавыршын - Сцяпанаў; Літвінаў - Воўкаў - Когалеў; Евенка.
АМУР: Алікін; Кузьмін - Вараб'ёў, Гаршкоў – П’яноў - Файзулін; Карагін - Турбін, Загорна - Філіпі - Пацехін; Жураўлёў - Ёрдан, Влад. Ушэнін - Вяч. Ушэнін (к) - Кузняцоў; Папугаяў - Аляксандраў, Дзедуноў - Рассказаў - Рудэнкаў.
Шайбы: 0:1 - Рудэнкаў (Дзедуноў, 2.35). 0:2 - П’яноў (Гаршкоў, Файзулін, 11.46 - бол.). 0:3 - Дзедуноў (Файзулін, 27.21). 1:3 - Пулкінен (Казіёнаў, Хаўдэн, 32.33 - бол.). 1:4 - Дзедуноў (Рассказаў, Рудэнкаў). 1:5 - Файзулін (Гаршкоў, П’яноў, 35.07). 2:5 - Кавыршын (Кітараў, Знахаранка, 35.54). 2: 6 - Кузняцоў (Філіпі, 48.45). 3:6 - Сцяпанаў (Хенкель, Кавыршын, 50.29).