Прэзідэнт Арменіі распусціў парламент
- 1.11.2018, 21:44
«Перазагрузка» парламента была адным з планаў Нікола Пашыняна.
Прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян падпісаў указ пра роспуск Нацыянальнага сходу рэспублікі ў адпаведнасці з заканадаўствам, адпаведны ўказ апублікаваны на сайце кіраўніка дзяржавы.
У гэтым жа дакуменце ён прызначыў пазачарговыя выбары парламента Арменіі на 9 снежня. Указ увайшоў у дзеянне на наступны дзень пасля яго публікацыі.
Парламент распусцілі пасля таго як прэм'ер-міністр Нікол Пашынян, які заняў гэтую пасаду пасля акцый пратэсту, заявіў пра сыход у адстаўку і двойчы не быў пераабраны ў ходзе галасаванняў парламента.
«Перазагрузка» парламента была адным з планаў Пашынян, пра якія ён абвясціў пасля прыходу да ўлады. Аднак, паўнамоцтваў для роспуску Нацыянальнага сходу ў прэм'ер-міністра Арменіі няма. Акрамя таго, 2 кастрычніка ў парламент унеслі папраўкі, якія дазваляюць адкладаць пасяджэнні - гэта магло зацягнуць працэс датэрміновых выбараў.
16 кастрычніка Пашынян сышоў у адстаўку. Ён патлумачыў, што яго сыход мае фармальны характар, а зрабіў ён гэта, каб распусціць парламент. Паводле Канстытуцыі Арменіі, пасля адстаўкі Пашыняна новага кіраўніка Кабміна павінны абраць на працягу двух тыдняў, на гэта ў парламента ёсць дзве спробы. Калі ж гэтага не адбудзецца, заканадаўчы орган распускаюць, а ў краіне праводзяць пазачарговыя парламенцкія выбары. У якасці прэм'ер-міністра фракцыя «Елк» вылучыла Пашыняна, аднак, як ён і планаваў, абраць яго не змаглі ні 24 кастрычніка, ні 1 лістапада.