Дзмітрый Калдун сабраўся «адпяваць» «выбары» верхавода «ДНР»
- 10.11.2018, 21:26
Беларускі спявак выступіць у акупаваным Данецку.
Беларускі спявак Дзмітрый Калдун выступіць у акупаваным Данецку. Ягоны канцэрт адбудзецца на цэнтральнай плошчы горада 11 лістапада, у дзень правядзення выбараў верхавода «ДНР», паведамляе nn.by..
Пасля выступу ў Данецку спеваку, мабыць, будзе забаронены ўезд ва Украіну.
Дзмітрый Калдун - пераможца расейскага конкурсу «Фабрыка зорак - 6». Прадстаўляў Беларусь на конкурсе Еўравізіі 2007 з песняй Work your magic, заняў шостае месца.