BE RU EN

Макрон, Мэркель і Парашэнка правялі трохбаковыя перамовы ў Парыжы

  • 11.11.2018, 20:47

У тым ліку яны абмеркавалі «выбары» на Данбасе.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў Парыжы праводзіць перамовы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель. Як піша liga.net, пра гэта паведамляе прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цэгалка.

«Парашэнка, Мэркель і Макрон праводзяць трохбаковыя перамовы ў Парыжы аб фэйкавых «выбарах», якія Расея праводзіць на акупаванай частцы Данбаса» - напісаў Цагалка.

Ніякіх падрабязнасцяў пра сустрэчу не паведамляецца.

Нагадаем, у Парыжы праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 100-й гадавіне заканчэння Першай сусветнай вайны.

Апошнія навіны