BE RU EN

Забойства 8-месячнай дзяўчынкі ў Лунінцы: маці і яе знаёмаму выстаўленае абвінавачванне

  • 2.11.2018, 15:55

Іх змясцілі ў СІЗА.

Маці забітай у Лунінцы дзяўчынкі і яе знаёмы ўзятыя пад варту, паведаміў у сваім тэлеграм-канале Следчы камітэт.

Цяпер 25-гадовай жыхарцы Лунінца і яе 47-гадоваму знаёмаму, якія падазраюцца ў забойстве васьмімесячнай дзяўчынкі, выстаўленае абвінавачванне.

Дзеянні кожнага з іх кваліфікаваныя як забойства заведама малалетняга, учыненае з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў, групай асобаў. Да іх ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Даследаваннем біяасяроддзя абвінавачаных, атрыманага пры затрыманні, устаноўленая наяўнасць у іх крыві этылавага спірту ў канцэнтрацыі 1,6 праміле ў жанчыны і 1,2 праміле ў мужчыны. Расследаванне прадаўжаецца.

Апошнія навіны