BE RU EN

Віктар Шаршукоў: Прашу Міністра спорту дазволіць Арамнаву рыхтавацца да «Еўропы» ў камандзе

  • 20.11.2018, 21:46

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў цяжкай атлетыцы ацаніў вяртанне алімпійскага чэмпіёна Пекіна-2008 у вялікі спорт.

Галоўны трэнер мужчынскай нацыянальнай каманды Беларусі ў цяжкай атлетыцы Віктар Шаршукоў пракаментаваў выступ на чэмпіянаце свету ў Ашгабаце алімпійскага чэмпіёна Пекіна-2008 Андрэя Арамнава, паведамляе pressball.by.

- 9-е месца... 215 кілаграмаў Андрэй быў абавязаны пхнуць. Узяў цудоўна на грудзі, але дзесьці адбыўся збой. [Калі б здужаў], было б адразу месца ў шасцёрцы наймацнейшых. Улічваючы, што спартовец трэніраваўся ўсяго тры месяцы, а пасля Алімпіяды дзесяць гадоў быў у вольным палёце, гэта быў бы нармальны вынік.

Больш за тое, цяпер прашу кіраўніцтва Мінспорту дазволіць яму далей рыхтавацца і атэставацца да «Еўропы». Першае-трэцяе месца на «Еўропе» яму па сілах. Ён патрэбны камандзе яшчэ і таму, што ў нас не так шмат спартоўцаў высокай кваліфікацыі, якія ў дзясятцы. Чым больш такіх будзе ў камандзе, тым вышэй канкурэнцыя паміж маладымі. Нават калі ў Андрэя не атрымаецца, год-два, якія ён правядзе з камандай, дазволяць вывесці моладзь на больш высокі ўзровень, - сказаў Шаршукоў у эфіры перадачы «Вялікі спорт» на «Беларусь 5».

Апошнія навіны