Экс-прэм'ер Славеніі атрымаў умоўны тэрмін за абразу журналістак
- 24.11.2018, 20:52
Янеза Яншу прысудзілі да трох месяцаў умоўнага пазбаўлення волі.
Галоўнага правага палітыка Славеніі, былога прэм'ер-міністра краіны Янэза Яншу прысудзілі да трох месяцаў умоўнага пазбаўлення волі за абразу двух журналістак.
Пра гэта піша eurointegration.com са спасылкай на AP.
Лідар славенскай "Дэмакратычнай партыі" (SDS) таксама павінен кампенсаваць судовыя выдаткі, звязаныя з інцыдэнтам 2016 года.
Янша - хаўруснік прэм'ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана. Партыя Яншы здабыла большасць галасоў на ўсеагульных выбарах у Славеніі ў чэрвені, але не атрымала парламенцкай большасці.