На нядзелю ў Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне
- 24.11.2018, 21:46
Заўтра чакаюцца моцныя туманы.
Паводле інфармацыі Белгідрамета, у нядзелю ў Беларусі чакаюцца моцныя туманы. Бачнасць у тумане 100-500 метраў.
У сувязі з неспрыяльнай пагоднай з'явай абвешчана штармавое папярэджанне - аранжавы ўзровень небяспекі.
25 лістапада ўночы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, на поўдні з дажджом). У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных кірункаў сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы ад -6°С на паўночным усходзе да +1°С на паўднёвым захадзе краіны, максімальная ўдзень -3.. +4°С.
26 лістапада ўночы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень на крайнім паўднёвым усходзе краіны чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных адцінках дарогах галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы 0..-7°С на поўначы пры праясненнях да -9°С, максімальная ўдзень -5.. +1°С.