Беларусы сталі менш есці і больш выдаткоўваць на «камуналку»
- 28.11.2018, 21:46
Практычна ўвесь заробак беларусаў сыходзіць на ежу і аплату паслуг.
Паводле справаздачы Белстата, паводле вынікаў трэцяга квартала сёлета, беларусы павялічылі выдаткі на камунальныя плацяжы, і ў той жа час істотна скарацілі выдаткі на прадукты харчавання, паведамляе «Белсат».
У пачатку гэтага года выдаткі на прадукты складалі блізу 40,8% у агульнай структуры размеркавання свайго бюджэту. А паводле вынікаў трэцяга квартала беларусы сталі выдаткоўваць на ежу 37,4% сваіх даходаў.
Разам з тым выраслі выдаткі насельніцтва на аплату паслуг. Калі летась беларусы выдаткоўвалі на гэтыя патрэбы 23,9% сваіх фінансаў, то ў трэцім квартале гэтага года гэты паказчык вырас да 25,2%. Між іншым, павялічыліся выдаткі беларусаў за «камуналку» - з 5,9% летась да 6,1% сёлета, а таксама на медыцынскае абслугоўванне - 1,2% і 1,6% адпаведна.